Мікалай Статкевіч: Веру, што ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды
- 19.03.2026, 19:12
Лідар беларускай апазіцыі прывітаў вызваленне палітзняволеных.
Лідар беларускай апазіцыі і былы палітзняволены Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале прывітаў сённяшняе вызваленне чарговай групы палітзняволеных.
«Рады разам з роднымі вызваленых і смуткуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаўся сваіх любімых, сваіх любячых на волі. Найбольш небяспечных яны вызваляюць апошнімі. Небяспечных — тых, хто, на думку рэжыму, захаваў годнасць і спрагу свабоды для нашай краіны. Сіл і мужнасці вам, каб дачакацца. Мы — з вамі.
Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення!
Веру, што і ўсе беларусы дачакаюцца Свабоды», — напісаў Статкевіч.