BE RU EN

Трамп: «Экскурсія» па Іране хутка скончыцца

  • 19.03.2026, 20:16

Паводле яго слоў, пасля гэтага «свет будзе больш бяспечным».

Уплыў палітыкі Ірана будзе змяншацца і неўзабаве ўсё скончыцца, а калі ЗША скончаць «экскурсію» на Блізкім Усходзе, свет будзе больш бяспечным. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Японіі Санаэ Такаіці у Белым доме.

«Я ўбачыў, што адбываецца ў Іране, і сказаў: я б не хацеў ладзіць гэтую экскурсію, але нам давядзецца гэта зрабіць <...>, калі яна скончыцца, у нас будзе больш бяспечны свет», — сказаў Дональд Трамп.

Трамп таксама пракаментаваў публікацыю пра просьбу Пентагона звярнуцца да Кангрэса ЗША па $200 млрд на фінансаванне вайны з Іранам. «У нас усё вельмі добра, але мы хочам быць у найлепшым становішчы», — сказаў Дональд Трамп.

The Washington Post пісала, што $200 млрд могуць быць накіраваныя на тэрміновае павелічэнне вытворчасці крытычна важнага ўзбраення, выдаткаванага падчас удараў ЗША і Ізраіля за тры тыдні канфлікту.

Апошнія навіны