CNN дапусціў, што іранцам упершыню ўдалося падбіць знішчальнік F-35 ЗША
- 19.03.2026, 20:35
Што вядома.
Амерыканскі знішчальнік F-35 здзейсніў аварыйную пасадку на авіябазе на Блізкім Усходзе пасля таго, як яго, меркавана, падбілі сілы СПА Ірана, паведамляе CNN са спасылкай на дзве крыніцы.
Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджана. Прэс-сакратар Цэнтральнага камандавання ЗША паведаміў, што стэлс-знішчальнік быў вымушаны здзейсніць аварыйную пасадку, калі «выконваў баявую місію над Іранам».
Самалёт паспяхова прызямліўся, стан пілота стабільны. Цяпер інцыдэнт знаходзіцца на стадыі расследавання.
У выпадку пацвярджэння інфармацыі пра агонь з боку Ірана інцыдэнт стане першым за час вайсковага канфлікту, калі Іран нанёс паспяховы ўдар па амерыканскім самалёце, удакладняе CNN. Знішчальнікі F-35 у аперацыі выкарыстоўваюць і ЗША, і Ізраіль.
Міністр абароны ЗША Піт Хегсет, паводле інфармацыі CNN, 19 сакавіка заявіў, што Злучаныя Штаты «дасягаюць пераканаўчай перамогі» і што іранская супрацьпаветраная абарона «зламана».