BE RU EN

З'явілася першае фота вызваленых сёння беларускіх праваабаронцаў

  • 19.03.2026, 21:21

На волю выйшлі Марфа Рабкова, Наста Лойка і Валянцін Стэфановіч.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў сумеснае фота вызваленых сёння трох сваіх супрацоўнікаў — Марфы Рабковай, Насты Лойкі і Валянціна Стэфановіча.

Трое праваабаронцаў сфатаграфаваліся разам з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Астай Андрыяўскене.

Як паведамляў Charter97.org, 19 сакавіка на волю з калоніі выйшлі 250 палітвязняў. 15 з іх накіравалі ў Літву, 235 засталіся ў Беларусі.

Апошнія навіны