Двух прапагандыстаў Russia Today падчас запісу сюжэта параніла ракета
- 19.03.2026, 21:54
Момант трапіў на відэа.
На поўдні Лівана зафіксавана трапленне ізраільскай ракеты паблізу месца, дзе знаходзілася здымачная група расійскага прапагандысцкага тэлеканала Russia Today (RT).
Ракета трапіла побач з прапагандыстамі, якія асвятлялі падзеі ў рэгіёне. У выніку выбуху абодва прадстаўнікі крамлёўскага медыя-рэсурсу атрымалі раненні. Іх стан здароўя цяпер удакладняецца.
Нагадаем, што канал RT з’яўляецца адным з галоўных інструментаў расійскай прапаганды на міжнароднай арэне і знаходзіцца пад санкцыямі ў многіх краінах свету за распаўсюджванне дэзінфармацыі і апраўданне агрэсіўнай вайны РФ.