BE RU EN

Нафта падаражэла на 10% з-за новай вайны на Блізкім Усходзе

  • 2.03.2026, 6:21

Brent дасягнула максімуму з ліпеня мінулага года.

Кошт нафты маркі Brent вырас да прыблізна 80 долараў за бараль на пазабіржавым рынку ў нядзелю, піша Reuters са спасылкай на трэйдараў. Аналітыкі прагназуюць яшчэ большы рост.

Як піша выданне, аналітыкі чакаюць, што павышэнне на 10% — не мяжа. І таргі 2 сакавіка могуць завяршыцца цаной 100 долараў за бараль. Прычына — ўдары ЗША і Ізраіля па Іране, якія пагрузілі Блізкі Усход у новую вайну.

Reuters нагадвае, што барэль Brent у мінулую пятніцу, 27 лютага, дасягнуў узроўню ў 73 долары. Гэта самая высокая цана з ліпеня мінулага года.

Іран адыгрывае ключавую ролю на сусветным нафтавым рынку. Паводле дадзеных OPEC, гэта трэцяя краіна ў свеце паводле велічыні пацверджаных запасаў нафты. Таксама Іран кантралюе важны суднаходны маршрут для паставак сыравой нафты — гэта Армузскі праліў. Акрамя таго, ён экспартуе нафту ў краіны, якія востра маюць патрэбу ў гэтай сыравіне. Напрыклад, у Кітай.

Тым часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго не непакояць растучыя цэны на нафту. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміла журналістка Fox News Жаклін Хейнрык.

— Мяне нічога не непакоіць, Жаклін. Я проста раблю тое, што правільна. Урэшце ўсё атрымліваецца, — адказаў Трамп на пытанне пра цэны на нафту.

Апошнія навіны