Украінцаў прыцягнуць да збіцця іранскіх дронаў у Персідскім заліве
- 2.03.2026, 9:54
Пра гэта паведаміў прэм’ер Вялікабрытаніі.
Каб дапамагчы краінам у Персідскім заліве збіваць іранскія дроны, прыцягнуць экспертаў з Украіны. Пра гэта 1 сакавіка паведаміў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер у сваёй заяве адносна сітуацыі ў Іране, стэнаграму апублікавала прэс-служба брытанскага ўрада.
Стармер адзначыў, што брытанскія вайскоўцы ўжо ўдзельнічаюць у скаардынаваных абаронных аперацыях, перахопліваючы ўдары Ірана, а прыцягненне ўкраінскіх экспертаў павінна дапамагчы партнёрам у рэгіёне больш эфектыўна збіваць іранскія дроны, якія атакуюць іх аб’екты.
«Мы таксама прыцягнем экспертаў з Украіны разам з нашымі ўласнымі спецыялістамі, каб дапамагчы партнёрам у Персідскім заліве збіваць іранскія дроны, якія іх атакуюць», — сказаў кіраўнік брытанскага ўрада.