У мінскім гандлёвым цэнтры Dana Mall здарыўся пажар
- 2.03.2026, 10:14
Відэа.
У ноч на 2 сакавіка ў гандлёвым цэнтры на вуліцы Пятра Мсціслаўца здарыўся пажар. Узгаранне адбылося з-за эскалатара, паведамілі ў МНС.
«Сёння ўначы сістэма перадачы паведамленняў аб НС „Маланка“ паведаміла пра задымленне ў будынку гандлёвага цэнтра на вул. Мсціслаўца. Папярэдне ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне электраправодкі эскалатара ў будынку ГЦ», — расказалі ў МНС.
Узгаранне ліквідавана. Пацярпелых няма.
Прычыны і абставіны таго, што адбылося, устанаўліваюцца.