BE RU EN

Пуцін правядзе міжнародную размову аб сітуацыі ў Іране

  • 2.03.2026, 12:52

Ужо сёння.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін 2 сакавіка правядзе некалькі міжнародных званкоў, адзін з якіх закране сітуацыю вакол Ірана. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў.

«Як мінімум пра адзін, думаю, мы ў сярэдзіне дня падзелімся інфармацыяй — пасля таго, як ён адбудзецца, цяпер анансаваць не буду. Гэта, натуральна, звязана з сітуацыяй вакол Ірана», — сказаў прадстаўнік Крамля падчас прэс-кола.

Раніцай 28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі вайсковую аперацыю супраць Ірана. У выніку ўдараў загінуў Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі. У тэлеграме, дасланай 1 сакавіка, Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну і назваў тое, што адбылося, цынічным забойствам з парушэннем усіх нормаў чалавечай маралі і міжнароднага права.

Апошнія навіны