BE RU EN

Вясной беларусаў чакаюць два доўгія ўік-энды

  • 2.03.2026, 14:40

Адзін з іх працягнецца чатыры дні.

Гэтая вясна прынясе беларусам два доўгія ўік-энды, калі можна будзе адпачыць тры і чатыры дні запар, піша Onlíner.

Першыя вялікія выходныя вясной будуць з 18 па 21 красавіка, можна будзе адпачыць чатыры дні запар, з суботы па аўторак. Праўда, выходны ў панядзелак, 20 красавіка, давядзецца адпрацаваць у суботу, 25 красавіка.

Яшчэ адна магчымасць адпачыць даўжэй будзе ў маі. 1 мая прыпадае на пятніцу, таму будуць тры выходныя запар.

А вось 9 мая сёлета прыпадае на суботу, таму дадатковага выходнага не будзе.

Апошнія навіны