BE RU EN

Зяленскі: Аперацыя ў Іране паказала слабасць Масквы

  • 2.03.2026, 15:16

Гэта дрэнны сігнал для Пуціна.

Аперацыя ЗША і Ізраіля ў Іране можа служыць «добрым сігналам» для прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Гэта напамін пра тое, чым заканчваецца дыктатура.

Як паведамляе «РБК-Украіна», пра гэта ў каментары журналістам заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт нагадаў, як Расія ўжо «праявіла сябе» як саюзнік падчас падзей у Сірыі — калі Пуцін аказаўся няздольным выратаваць рэжым Асада.

На думку Зяленскага, цяпер сітуацыя паўтараецца.

«Таксама, на мой погляд, прадэманстравалі і цяпер сваю слабасць, то бок яны як саюзнікі — нікчэмныя», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі патлумачыў, чаму Масква не можа нікому дапамагчы: усе ўзброеныя сілы Расіі сканцэнтраваныя ва Украіне.

«Больш сіл у іх няма. А тое, што адбываецца ў Іране, мне здаецца, гэта добры сігнал, каб Пуцін паглядзеў, чым заканчваецца дыктатура», — падсумаваў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны