Лукашэнка выказаўся аб смерці Хаменеі
- 2.03.2026, 20:03
Дыктатар страціў яшчэ аднаго сябра.
Лукашэнка выказаў спачуванні кіраўніку Ірана Масуду Пезешкіяну у сувязі з ліквідацыяй вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі у выніку, паводле яго слоў, «падступнай атакі», перадае БелТА.
У звароце падкрэсліваецца, што ў Беларусі нібыта «з глыбокай скрухай успрынялі гэтую трагічную навіну».
Дыктатар падкрэсліў, што меў магчымасць асабіста сустракацца з ім і «цэніць яго ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам».
«У гэты смутны час накіроўваю «шчырыя словы спачавання і падтрымкі». Падзяляем боль страты і выказваем салідарнасць з Іранам у такі цяжкі момант», — гаворыцца ў спачуванні.