У Беларусі знік населены пункт
- 2.03.2026, 21:24
Першы ў 2026 годзе.
Скасавана вёска Бель у Бабінавіцкім сельсавеце Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, паведамляецца ў інфармацыйным бюлетэні «Змены найменняў геаграфічных аб'ектаў Беларусі». Як удакладняе blizko.by, гэта першы населены пункт у гэтым годзе, які знік з карты нашай краіны.
Рашэнне аб скасаванні вёскі Бель было прынята 4 лютага 2026 года. Аднак апублікавана яно было ў бюлетэні толькі 2 сакавіка.
У снежні 2025 года СМІ заўважылі, што ў Беларусі перасталі існаваць адразу тры чыгуначныя станцыі і шэсць вёсак.