BE RU EN

Што адбываецца на мяжы Беларусі з ЕС

  • 2.03.2026, 22:12

У 3,5 раза павялічылася колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

У 3,5 раза — з 28 да 97 — павялічылася ў лютым 2026 года ў параўнанні са студзенем колькасць зафіксаваных суседнімі краінамі Еўрасаюза спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу аператыўных дадзеных іх памежных службаў.

Польшча зарэгістравала 52 спробы (13; рост у 4 разы), Літва — 25 (15; +66,7%), Латвія — 20 (0).

У параўнанні з лютым 2025 года актыўнасць мігрантаў у статыстычным вымярэнні скарацілася ў 7,1 раза.

За два месяцы 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 125 спроб пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі.

Мінулая зіма была самай халоднай за амаль пяць гадоў міграцыйнага крызісу (які пачаўся вясной 2021 года).

Апошнія навіны