BE RU EN

Туск пацвердзіў перамовы з Макронам пра «ядзерны парасон»

  • 2.03.2026, 22:34

«Мы ўзбройваемся разам з нашымі сябрамі», — падкрэсліў ён.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск пацвердзіў, што яго краіна далучылася да перамоваў з Францыяй пра распаўсюджванне на Польшчу яе «ядзернага парасона». Каментар ён апублікаваў у сваім X.

Туск напісаў, што Польшча вядзе перамовы з Францыяй і групай «найбліжэйшых еўрапейскіх саюзнікаў» аб праграме ўдасканаленага ядзернага стрымлівання.

«Мы ўзбройваемся разам з нашымі сябрамі, каб нашы ворагі ніколі не адважыліся напасці на нас», — адзначыў прэм’ер Польшчы.

Апошнія навіны