Кая Каллас: Усе, каго дагэтуль несправядліва ўтрымліваюць у Беларусі, павінны быць вызваленыя
- 20.03.2026, 6:52
Кіраўніца дыпламатыі ЕС пракаментавала вызваленне 250 палітвязняў.
«Пазітыўным і адчувальным крокам наперад» назвала адбыўшаеся 19 сакавіка вызваленне 250 беларускіх палітвязняў высокая прадстаўніца Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Каллас
«Я дзякую Злучаным Штатам за пасярэдніцтва ў дасягненні гэтай дамоўленасці. Для многіх сем’яў гэта момант даўгачаканай палёгкі і шанец зноў уз’яднацца са сваімі блізкімі», — напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Адначасова Каллас адзначыла: «Мы не можам ігнараваць той факт, што гэтыя людзі ўвогуле не павінны былі апынуцца ў зняволенні».
«Усе, каго дагэтуль несправядліва ўтрымліваюць у Беларусі, павінны быць вызваленыя, а рэпрэсіі — спыненыя», — заклікала яна.