Да Лукашэнкі прыйдуць крэдыторы
- 20.03.2026, 11:25
Як вам такое зняцце санкцый?
Журналіст Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на цікавую дэталь, звязаную са зняццем санкцый Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускага рэжыму:
— А цяпер, калі ЗША знялі санкцыі з нашага Мінфіна ў абмен на закладнікаў, Беларусі давядзецца плаціць па даўгах, якія мы паспяхова ігнаравалі некалькі гадоў, спасылаючыся на гэтыя санкцыі.
Напрыклад, толькі трымальнікам беларускіх еўрааблігацый Мінфін РБ завінаваціўся 2,67 млрд долараў.
І там яшчэ Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (амаль 1 млрд).
Як вам такое зняцце санкцый?
Нагадаем, ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. У абмен рэжым Лукашэнкі адпусціў на волю 250 палітвязняў.