Беларус выкупіў рэдкі Статут ВКЛ на аўкцыёне Sotheby’s
- 20.03.2026, 14:09
Дакумент вяртаецца ў Беларусь.
У Беларусь вярнулі рэдкае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага XVIII стагоддзя. Ідзе гаворка пра кнігу 1744 года, выдадзеную ў Вільні на польскай мове.
Адметна, што ў чацвёртым раздзеле дакумента замацавана норма вядзення справаводства на старабеларускай мове.
Экземпляр быў набыты на аўкцыёне Sotheby’s аўтарам ідэі і стваральнікам парка-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» Андрэем Запольскім, паведамілі на сайце ўстановы.
Цяпер Статут будзе захоўвацца ў «Суле» і стане даступны для наведвальнікаў.
Зазначым, што раней, два гады таму, Запольскі таксама выкупіў і вярнуў у Беларусь кнігу ўраджэнца гэтых мясцін Казіміра Сямяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1650 года.
У далейшых планах мецэната — вярнуць у краіну арыгінальнае выданне Статута ВКЛ, надрукаванае на старабеларускай мове.