Макс Корж хоча даць канцэрт у Стамбуле
- 20.03.2026, 15:36
Пачатак продажу квіткоў запланаваны на 24 сакавіка.
Беларускі музыкант Макс Корж абвясціў пра канцэрт у Турцыі. Мерапрыемства запланавана на 6 чэрвеня і павінна прайсці на стадыёне «Бешыкташ» у Стамбуле, які разлічаны прыкладна на 42 тысячы гледачоў.
Паводле анонсу, «на канцэрце прагучаць усе найлепшыя хіты Макса, а таксама новыя трэкі, і, магчыма, яшчэ не выпушчаныя песні». Людзям да 16 гадоў можна трапіць на канцэрт толькі ў суправаджэнні дарослага, які не абавязкова з’яўляецца сваяком.
Пачатак продажу квіткоў запланаваны на 24 сакавіка, аднак кошт пакуль невядомы.