BE RU EN

Пратэжэ Паўла Латушкі Анжаліка Мельнікава выявілася ў Мінску

  • 20.03.2026, 17:44

Інфармацыю пра тое, што яна ў Беларусі, пацвердзіў яе бацька.

Спікер «Каардынацыйнага савета» Анжаліка Мельнікава, якая жыла ў Польшчы і знікла каля года таму са 150 тысячамі еўра, патрапіла на фатаграфіі, знятыя ў зале фітнес-цэнтра ў Мінску.

«Наша Ніва» пад выглядам звычайнай зацікаўленай асобы вырашыла датэлефанавацца да мужа і бацькоў Анжалікі і спытаць у іх пра гэтыя фота наўпрост.

Па нумары, які зарэгістраваны на былога мужа Анжалікі Андрэя, нам нечакана адказаў жаночы голас, які паабяцаў паклікаць Андрэя да слухаўкі, але пасля гэтага сувязь перарвалася. На нашыя званкі адказваць перасталі.

Да маці Анжалікі, Аксаны, пакуль таксама не ўдалося датэлефанавацца, а вось з яе бацькам дыялог адбыўся. Пра здымкі з трэнажорнай залы Артур Мікалаевіч нічога не ведае, але, паводле яго слоў, з дачкой усё добра, і яна жыве ў Беларусі.

«Я ведаю, што яна ў Беларусі. З якога часу? Ну, даўненька. Яна нікуды не знікла. Наколькі я сам ведаю, жывая і здаровая. І дзеці, напэўна, з ёй. Хоць унучкаў і яе асабіста даўно не бачыў жывём».

Артур Мікалаевіч распавёў, што апошні раз размаўляў з дачкой «зімой». Звычайна яна тэлефануе яму сама.

«Яна мне сказала: «Ты мне не тэлефануй, я сама буду». Ну і часам тэлефануе. Але там нумар заўсёды схаваны, не вызначаецца».

Нагадаем, спікерка Анжаліка Мельнікава знікла разам з выдзеленымі на працу «Каардынацыйнага савета» 150 тысячамі еўра 25 сакавіка 2025 года. Пазней журналісты-расследавальнікі паведамілі пра яе кантакты з агентамі беларускай разведкі і паездкі на Кубу, Шры-Ланку і ў ААЭ. «Наша Ніва» называла Анжаліку Мельнікаву «чалавекам Паўла Латушкі на чале «Каардынацыйнага савета».

Апошнія навіны