BE RU EN

Вайскоўцы ЗСУ выпрабоўваюць новыя тэхналогіі пад Пакроўскам

  • 20.03.2026, 19:21

Дзякуючы гэтаму баявыя задачы выконваюцца хутчэй.

Сілы абароны Украіны працягваюць актыўна ўкараняць у вайне супраць РФ новыя тэхналогіі. Цяпер на полі бою выпрабоўваецца навінка — экзаскелеты.

Падрабязнасці і кадры апублікаваў 7-ы корпус хуткага рэагавання ДШВ.

Экзаскелеты пачалі ўжываць ваяры 147-й брыгады на баявых пазіцыях і ў лагістыцы на адным з самых «гарачых» участкаў фронту — Пакроўскім.

Зыходзячы з апублікаваных кадраў, гаджэт мацуецца на талію і ногі. Ён зніжае нагрузку прыкладна на 30%, мае запас ходу каля 17 км і максімальную хуткасць падтрымкі 20 км/г.

«Штодня артылерысты вытрымліваюць высокую фізічную нагрузку. Яны кожны дзень пераносяць 15–30 снарадаў масай па 50 кг кожны, — адзначыў намеснік камандзіра 7-га корпуса палкоўнік Віталій Сердзюк.

Дзякуючы экзаскелетам, паводле яго слоў, ваяры менш стамляюцца і хутчэй выконваюць задачы.

— Гэта працяг рэалізацыі філасофіі тэхнадэсантнай складовай нашага корпуса. Мы палягчаем чалавечыя звышнамаганні тэхналагічнымі рашэннямі, — канстатавалі ў ДШВ.

Апошнія навіны