Трамп: Я не думаў, што давядзецца так часта задзейнічаць армію ЗША
- 20.03.2026, 23:28
Каментуючы ход вайны супраць Ірана, ён сказаў, што ЗША выдатна спраўляюцца.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не думаў, што падчас свайго другога тэрміну яму давядзецца так часта звяртацца па дапамогу да амерыканскіх узброеных сіл. Словы амерыканскага прэзідэнта цытуе Sky News.
Каментуючы ход вайны супраць Ірана, Трамп сказаў, што ЗША «выдатна» спраўляюцца ў гэтым канфлікце, заяўляючы, што «за два дні было знішчана 58 караблёў».
Іранскі флот таксама меў «выдатныя» караблі, кажа Трамп, але «розніца палягала ў тым, што яны не ведалі, як іх выкарыстоўваць».
Кажучы пра ўзброеныя сілы ЗША, у прыватнасці пра іх аперацыі ў Венесуэле ў студзені, ён кажа: «Я не думаў, што буду выкарыстоўваць іх так часта, але я рады, што аднавіў іх».