Дроны моцна атакавалі расійскія Саратаў, Энгельс і Тальяці
- 21.03.2026, 9:24
Гараць НПЗ і хімічнае прадпрыемства.
У ноч на 21 сакавіка ўдарныя беспілотнікі атакавалі расійскія гарады Саратаў і Тальяці, дзе былі атакаваныя нафтаперапрацоўчы завод і хімічнае прадпрыемства.
У прыватнасці, БПЛА ўдарылі па НПЗ у Саратаве, паведаміў тэлеграм-канал «Exilenova+», які апублікаваў адпаведныя відэа.
Пазней губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін пацвердзіў, што рэгіён сапраўды атакавалі дроны, аднак інфармацыю пра паражэнне НПЗ праігнараваў.
«У выніку атакі БПЛА таксама пацярпелі некалькі дамоў у Саратаве. У іх часткова выбіты шыбы», — напісаў Бусаргін, дадаўшы, што пашкоджанні грамадзянскай інфраструктуры ёсць таксама ў іншым горадзе рэгіёна — Энгельсе.
У той жа час мясцовыя жыхары ў сацсетках пісалі, што пасля атакі дронаў у частцы горада цалкам знікла святло.
У тую ж ноч беспілотнікі атакавалі хімічнае прадпрыемства «Тальяціазот» у Самарскай вобласці РФ.