BE RU EN

Зламаўся цягнік з Гомеля ў Віцебск

  • 21.03.2026, 11:56

За пасажырамі адправілі іншы лакаматыў.

Цягнік № 614 Гомель — Віцебск, які 21 сакавіка выехаў з Гомеля ў 6.27 і павінен быў прыбыць у Віцебск у 12.55, з-за тэхнічнай няспраўнасці спыніўся ў Быхаве. Пра гэта паведамляе Беларуская чыгунка.

Па пасажыраў у Быхаў накіравалі дапаможны лакаматыў.

«Цягнік адправіўся са станцыі Быхаў у 10.05 і прыбудзе на станцыю Магілёў-1 са спазненнем прыблізна на 1 гадзіну 20 хвілін. Для забеспячэння больш камфортнай паездкі пасажыраў на станцыі Магілёў-1 будзе арганізавана іх перасадка ў іншы рухомы склад», — паведамілі ў Беларускай чыгунцы.

Апошнія навіны