«Вось такая прыгажосць»: беларус паказаў першыя агуркі 2026 года
- 21.03.2026, 12:15
Відэа выклікала захапленне ў гледачоў.
Беларускі фермер з вёскі Агароднікі Бярозаўскага раёна падзяліўся відэа з першым ураджаем агуркоў у 2026 годзе. Паводле яго слоў, яны пакуль яшчэ не пайшлі ў продаж, бо ім трэба пару дзён, каб даспець.
Аднак тыя нешматлікія, што ён сарваў, выглядаюць даволі апетытна: калючыя, невялікія, пругкія.
Мужчына не хаваў радасці і пахваліўся поспехамі ў сваёй цяпліцы: «Сёлета агуркі атрымаліся ў нас на чатыры дні раней. Пры тым, што высадка ў параўнанні з леташнім адрознівалася, ну, у адзін дзень. Карацей, вось такая прыгажосць! Так-так, першы агурок. Зараз пойдзем есці».
Паводле фермера, ужо 20 сакавіка ён зрабіў першы адбор першых даспелых агуркоў. Усе яны пакуль пойдуць на яго стол.
Яго ролік сабраў амаль 15 тыс. лайкаў і больш за тысячу каментарыяў.
«Я за вас: а чаго гэта я ўсміхаюся!? У мяне ж няма такіх агуркоў!!!» — пракаментавала адна з гледачак.
«Радуюся, быццам у мяне выраслі агуркі. Малайцы, хлопцы. Здароўя і шчасця вашай сям'і», — напісала іншая.
«З такой зімой, як сёлета, у вас ужо ўраджай!? Я не спецыяліст у гэтай справе, але, як кажуць, "здымаю капялюш" перад вамі… поспехаў у вашай нялёгкай працы!» — пажадаў яшчэ адзін каментатар.