BE RU EN

Якое надвор'е чакае беларусаў 22 сакавіка

  • 21.03.2026, 16:32

Браць з сабой сонцаахоўныя акуляры ці парасон?

Пра надвор'е ў Беларусі 22 сакавіка паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе слабы туман. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца неўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе 10-16 градусаў цяпла.

Апошнія навіны