Зямлю накрыла магутная магнітная бура
- 21.03.2026, 17:47
Беларусы назіралі паўночнае ззянне.
Магнітная бура, якая накрыла Зямлю 21 сакавіка, стала наймагутнейшай за апошнія два месяцы, піша Telegram-канал Лабараторыі сонечнай астраноміі (XRAS).
Геамагнітны шторм уначы перасягнуў псіхалагічна значны парог G3, які аддзяляе моцныя буры ад падзей сярэдняга ўзроўню.
«Бура з'яўляецца вынікам прыходу да Зямлі плазменнага воблака, выкінутага Сонцам на пачатку тыдня. Прыход плазмы быў зафіксаваны яшчэ ў пятніцу раніцай, але магнітнае поле Зямлі амаль суткі гераічна трымалася ў зялёнай зоне. Рэзка афарбоўвацца ў чырвоныя колеры графікі пачалі, як ужо сказана, толькі ўначы», — пракаментавалі спецыялісты.
Адначасова з гэтым над Беларуссю можна было назіраць паўночныя ззянні, інтэнсіўнасць якіх рэзка ўзрасла.
Карыстальнік Threads shnaroufpv падзяліўся фотаздымкамі, якія, паводле яго слоў, зрабіў у вёсцы Узгоі Талачынскага раёна ўначы 21 сакавіка.