BE RU EN

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на лекараў

  • 21.03.2026, 20:10

Пасля навучання іх будзе чакаць абавязковая адпрацоўка.

Сёння ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Універсітэт расказаў, колькі абітурыентаў ён прыме сёлета.

Усяго запланаваны прыём на першы курс 1330 чалавек — 500 на лячэбны факультэт, 130 на медыка-прафілактычны, 340 на стаматалагічны, 230 на педыятрычны, 130 на фармацэўтычны. З іх 782 — па мэтавым накіраванні, перадае «Наша Ніва».

Але што найбольш здзівіла бацькоў будучых студэнтаў — фактычна адмянілі платнае навучанне. На лячэбным, медыка-прафілактычным, стаматалагічным і педыятрычным факультэтах будуць толькі бюджэтныя месцы для тых, хто паступае ў 2026 годзе (для тых, хто ўжо вучыцца, нічога не змяняецца). 30 месцаў для платнікаў прадугледжана толькі на фармацэўтычным факультэце.

Тэрмін адпрацоўкі для будучых лекараў пасля ўніверсітэта цяпер складае 5 гадоў.

Сёлета БДМУ павялічвае і сам набор — летась ён ставіў планку ў 1154 абітурыента.

Апошнія навіны