У пасёлку пад Гомелем выяўлены абломкі беспілотніка
- 21.03.2026, 20:39
Фотафакт.
У лясным масіве пад Гомелем выяўлены абломкі беспілотніка самалётнага тыпу. Пра гэта паведаміла дзяржаўная газета Гомельскага раёна «Маяк».
Абломкі знайшлі 20 сакавіка ў адным кіламетры ад пасёлка Чаплін, які знаходзіцца блізка да ўкраінскай мяжы. Абломкі БПЛА знайшоў пагранічны нарад вайсковай часці 1242.
Мадэль апарата ўстанавіць не ўдалося, аднак на яго фрагментах бачны заводскі нумар. На месцы выяўлення выстаўлены нарад.