BE RU EN

Беларуска стала чэмпіёнкай свету па лыжнай акрабатыцы

  • 21.03.2026, 21:10

Любоў Піліпенка выдатна выканала абодва фінальныя скокі.

На юніёрскім першынстве ў швейцарскім Айроло Любоў Піліпенка выдатна выканала абодва фінальныя скокі — 83,47 — і не пакінула шанцаў суперніцам з Украіны і Казахстана. Пра гэта паведамляе канал НОК.

Другое месца ў прадстаўніцы Канады Аляксандры Монтміні — 80,32, трэцяя — украінка Дыяна Яблонская — 77,80.

Апошнія навіны