BE RU EN

Зяленскі: Трэба зразумець, наколькі РФ сапраўды гатовая да міру

  • 21.03.2026, 22:36

Украінскі прэзідэнт расказаў пра перамовы з ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля сённяшняй сустрэчы ў ЗША украінская каманда працягне заўтра перамовы з амерыканскім бокам па завяршэнні вайны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вячэрні відэазварот кіраўніка дзяржавы.

«Наша каманда цяпер у Амерыцы, сёння ўжо адбылася сустрэча. З амерыканскага боку — Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер. Важна для ўсіх нас у свеце, што дыпламатыя працягваецца, і мы спрабуем скончыць гэтую вайну — вайну Расіі супраць Украіны. Вайна нікому не патрэбная. Каманды працягнуць мець зносіны і завтра», — заявіў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што самае галоўнае — зразумець, наколькі расійскі бок сапраўды гатовы да рэальнага завяршэння вайны і наколькі РФ гатовая рабіць гэта сумленна і годна.

«Тым больш цяпер, калі з-за іранскай сітуацыі геапалітычныя праблемы толькі ўзраслі. Будзе яшчэ падрабязны даклад каманды», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны