У адной з ключавых галін беларускай эканомікі ўзніклі праблемы
- 22.03.2026, 10:50
Іх адчувае на сабе насельніцтва.
У Беларусі заўважна знізіліся тэмпы ўзвядзення новага жылля, вынікае з дадзеных Белстата. Так, у студзені–лютым у эксплуатацыю ўвялі 343,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Гэта на 34% меней, чым за два першыя месяцы 2025-га, піша «Зеркало».
За студзень–люты гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 2,9 тыс. новых кватэр. Гэта на 38% меней, чым было годам раней (4,7 тыс.).
Індывідуальныя жылыя дамы складаюць пераважную частку пабудаванага жылля (70,3%, або 241,9 тыс. кв. м), 41,3% узведзеных дамоў (142 тыс. кв. м) знаходзіцца ў сельскіх населеных пунктах.
Для тых, хто стаіць на ўліку і мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 107,4 тыс. кв. м агульнай плошчы (годам раней — 131,3). З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ўзвялі 61,7 тыс. кв. м (за студзень–люты 2025-га — 74,8 тыс. «квадратаў»).