Новы бунт Z-патрыётаў супраць Крамля: буйны канал абвінаваціў Пуціна ў паражэнні
- 22.03.2026, 15:58
Прапагандысты нахабна намякнулі на неабходнасць звяржэння рэжыму ў РФ.
У шэрагах расійскіх Z-патрыётаў на пятым годзе вайны пачалі імкліва нарастаць пратэсныя настроі.
Адзін з самых буйнейшых Z-каналаў РФ «Зводкі апалчэння Наварасіі Z.O.V.» нечакана загаварыў пра страты на фронце і выступіў супраць рэжыму Уладзіміра Пуціна.
Пост быў апублікаваны 20 сакавіка, перадае Dialog.UA.
Прапагандысты запатрабавалі ад Крамля адказу, чаму праз чатыры гады поўнамаштабнай вайны расійскія салдаты на перадавой не забяспечаны хаця б мінімальнымі сродкамі абароны ад БПЛА. І гаворка нават не пра сродкі РЭБ, а пра банальную стралковую зброю, здольную перахопліваць ударныя дроны.
«Падумайце, на сёння вядомы паіменны спіс больш за 200 тысяч загінулых расійскіх вайскоўцаў. І толькі на адным канале Мадзяра (камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ — рэд.), некалькі разоў на тыдзень публікуюцца відэа з забойствам расійскіх салдат FPV-дронамі. У кожным такім відэа ад 50 да 100 забітых. І такіх відэа яго канал выпускае па некалькі на тыдзень. А ўсяго падобных каналаў — дзясяткі, якія належаць розным падраздзяленням Беспілотных сістэм ЗСУ. Цяперашнія баявыя дзеянні нагадваюць забой скаціны ў Сібіры, толькі замест кароў — людзі», — напісаў Z-канал.
У канцы поста прапагандысты нахабна намякнулі на неабходнасць звяржэння рэжыму Уладзіміра Пуціна.
«Усё больш складваецца ўражанне: з цяперашняй уладай, няздольнай адаптавацца да рэалій вайны, Расіі не дабіцца перамогі», — гаворыцца ў посту.
Падобныя настроі ўсё мацней ахопліваюць Z-патрыётаў, якія яшчэ нядаўна былі ядром падтрымкі рэжыму. Зацягнутая няўдалая вайна, блакіроўка інтэрнэту абвалілі рэйтынгі ўлады. І сітуацыя для Крамля хутка пагаршаецца.
Паказальным стаў выступ вядомага Z-патрыёта Ільі Рэмесло, які назваў Пуціна ваенным злачынцам і заклікаў да змены ўлады ў Расіі.