ЗСУ спалілі дронамі калону РФ пад Гуляйполем
- 22.03.2026, 16:08
Відэафакт.
Падраздзяленне «WORMBUSTERS» 414-й брыгады «Птахі Мадзяра» спыніла начны штурм расійскіх акупантаў у накірунку Гуляйполя.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», каля 03:30 калона праціўніка пачала рух, аднак украінскія абаронцы аператыўна выявілі яе і нанеслі ўдары з дапамогай FPV-дронаў.
У выніку была знішчана браняваная тэхніка на ўскраінах і яшчэ адна адзінка на пад’ездзе, а таксама цалкам разгромлены танк акупантаў.
Пасля страты тэхнікі акупанты адступілі яшчэ да світанку.
Кадры баявых дзеянняў байцы апублікавалі ў сваім Telegram-канале.