BE RU EN

У Беларусі дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія заробкі

  • 22.03.2026, 17:21

Лукашысты хочуць караць за «занадта высокія» даходы ўнутры кампаній.

Калі кіраўнік арганізацыі зарабляе ў некалькі разоў больш за іншых супрацоўнікаў, гэта можа скончыцца не толькі праверкай, але і пакараннем. Пра ініцыятыву ўладаў распавялі ў эфіры прапагандысцкага канала АНТ.

Фармальныя правілы ўжо існуюць. Сёння заробак кіраўніка не павінен перавышаць сярэднюю па калектыве больш як у 8 разоў, а ў бюджэтнай сферы і дзяржаўных холдынгах — у 3,5 раза.

Але прапагандысты скардзяцца на тое, што гэтыя нормы на самой справе часта ігнаруюцца. Таму лукашысты збіраюцца прыняць папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўзмоцняць кантроль за заробкамі начальнікаў і ўвядуць фінансавую адказнасць.

Калі праверка выявіць неадпаведнасць нормам, кіраўніку будзе пагражаць штраф ад 15 да 30 базавых велічынь, то бок да 1350 рублёў. Дадаткова хочуць пачаць штрафаваць і саму арганізацыю — да 200% ад сумы «лішніх» выплат.

Пакуль папраўкі толькі рыхтуюцца, пасля яны павінны прайсці праз парламент і быць падпісаныя Лукашэнкам.

Апошнія навіны