Тры пытанні да Лукашэнкі
- 23.03.2026, 13:22
Скажы мне, хто твой вораг, і я скажу, хто ты.
Днямі ў сетцы крамаў «Грошык» вывесілі спіс краін, якія цяперашнія ўлады Беларусі афіцыйна лічаць «нядружалюбнымі», піша «Салідарнасць».
Сам па сабе факт існавання гэтага пераліку не навіна. «Чорны спіс» быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў яшчэ ў красавіку 2022-га. «З мэтай забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь…»
Аднак наглядная дэманстрацыя спісу ў публічнай прасторы — добрая нагода, каб задумацца. Вось якія дзяржавы ўключаныя ў гэты пералік:
Аўстралія, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікабрытанія, ЗША, Чарнагорыя, Швейцарыя, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Польшча, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія.
Паставім толькі тры рыторычныя пытанні:
Як так атрымалася, што «нядружалюбнымі» з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі аказалася большасць нашых суседзяў?
Як так атрымалася, што «нядружалюбнымі» з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі аказалася большасць дзяржаў, якія адносяцца да ліку найбольш развітых і дабрабытных?
І куды нас завядзе супрацьстаянне цывілізаванаму свету, якое навязвае рэжым Лукашэнкі?
Скажы мне, хто твой вораг, і я скажу, хто ты.