BE RU EN

Літва паказала затрыманне нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю

  • 23.03.2026, 10:51

Відэафакт.

У Швенчонскім раёне літоўскія памежнікі затрымалі 11 грамадзян, якія незаконна перасякалі мяжу з Беларусі. Падзею зафіксавала сістэма відэаназірання, пасля чаго на месца накіраваліся супрацоўнікі Адуцішскага памежнага паста з сабакамі, а таксама верталёт Eurocopter Памежнай службы Літвы.

Мігрантаў маглі суправаджаць беларускія спецслужбоўцы, якія дапамаглі ім прабрацца праз фізічны бар'ер. Усе 11 мужчын — грамадзяне Пакістана, Афганістана і Ірана, ва ўзросце ад 21 да 26 гадоў.

Апошнія навіны