BE RU EN

Мінчукоў разбудзіў гук дрона

  • 23.03.2026, 15:15

Гук чулі ў розных раёнах сталіцы.

Карыстальнікі Threads з Мінска паведамілі, што над горадам уначы кружыў дрон. Гук чулі каля 2-й гадзіны ночы ў розных раёнах сталіцы.

«На скрыжаванні Багдановіча і Веры Харужай чулі жужжанне, прыблізна гэта было ў 2 ночы».

«У 2 гадзіны ночы, Фрунзенскі раён».

«Беспілотнік быў, гук ні з чым не зблытаеш».

«Лятала і жужжала. На мінулым тыдні лятала, але хутчэй. На верталёт або самалёт не падобна па гуку», — пішуць беларусы.

Нагадаем, 29 ліпеня 2025 года ў Мінску упаў расійскі «Шахед».

Апошнія навіны