Лукашэнку давялося адпусціць літоўскія фуры
- 23.03.2026, 11:53
Ці спрацаваў ціск ЗША?
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абвясціў, што пачалося вяртанне літоўскіх грузавікоў, якія знаходзіліся на спецыяльных стаянках з лістапада мінулага года.
Паводле розных звестак на пачатак снежня ў Беларусі заставалася 185 літоўскіх фур. Першапачаткова з тэрыторыі краіны не выпускалі 1100 грузавікоў. Выезд ім забаранілі пасля таго, як Літва часова закрыла мяжу з Беларуссю з-за метэазондаў з кантрабандай, якія ляцелі з нашай краіны.
Зазначым, Літва кансультавалася з ЗША наконт вяртання сваіх фур, захопленых рэжымам Лукашэнкі.
Дыктатар заявіў, што фуры будуць адпушчаныя, 20 сакавіка, на наступны дзень пасля сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коулем.