Гэта пераломны тыдзень
- Віктар Андрусіў
- 23.03.2026, 20:29
Трамп павінен знайсці выхад.
На гэтым тыдні павінна вызначыцца сітуацыя вакол Ірана. Ці пачнецца дээскалацыя, ці стане зразумела, што гэты канфлікт зацягнецца.
Чаму менавіта гэты тыдзень? Цяпер большасць краін і бізнесаў уводзяць часовыя меры па стрымліванні цэн на паліва. Але доўга так працягвацца не можа. І, на мой погляд, гэты тыдзень — апошні перад тым, як пачнуць прымацца рашэнні ўжо ў доўгатэрміновай перспектыве. Іншымі словамі, пачнецца падрыхтоўка да рэцэсіі.
Бізнес пачне пераглядаць цэны і стратэгіі на больш працяглы перыяд, што прывядзе да планавання скарачэння вытворчасці, бо непазбежны рост цэн выкліча падзенне попыту. Урады пачнуць запускаць механізмы рэгулявання попыту на паліва.
Такім чынам, альбо канфлікт пойдзе на спад, альбо Трамп знойдзе іншае рашэнне для разблакавання Армузскага праліву, альбо свет сутыкнецца з глабальнай рэцэсіяй.
Назіраем.
Віктар Андрусіў, Telegram