Зяленскі: Украіна можа атрымаць газ з Афрыкі
- 23.03.2026, 18:40
Імпарт газу могуць арганізаваць у абмен на ўкраінскі досвед і тэхналогіі.
Украіна можа пачаць імпарт газу з Мазамбіка. Лідары дзвюх краін абмеркавалі такое супрацоўніцтва.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.
Па словах кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, ён правёў перамовы з прэзідэнтам Мазамбіка Даніэлем Шапу.
«Украіна зацікаўленая ў дадатковых пастаўках энергарэсурсаў. Мазамбік зацікаўлены ў нашым украінскім досведзе і тэхналогіях, каб узмацніць унутраную бяспеку і абараніць людзей ад тэрару», — расказаў Зяленскі.
Асобна лідары абмеркавалі магчымае супрацоўніцтва ў сферы лічбавізацыі і харчовай бяспекі.
Па словах прэзідэнта Украіны, каманды дзвюх краін будуць працаваць разам.