Да Вялікадня ў сталічных крамах з'явіцца новы від марожанага
- 23.03.2026, 19:13
Марожанае атрымала назву «Малінавы куліч».
На гэтым тыдні ў крамах сталіцы пачне прадавацца навінка — марожанае «Малінавы куліч». Пра гэта расказаў дырэктар Мінскага халадзільнага камбіната № 2 Дзмітрый Банохаў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме 23 сакавіка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Адзначаецца, што запуск вытворчасці новага віду марожанага прымеркаваны да надыходзячых велікодных святаў.
Дзмітрый Банохаў таксама адзначыў, што за мінулы год асартымент прадукцыі прадпрыемства значна пашырыўся. Камбінат пачаў выпускаць новыя дэсерты і актыўна супрацоўнічаць з іншымі харчовымі прадпрыемствамі горада, што дазволіла атрымаць добры прыбытак. Таксама ўзрос экспарт прадукцыі.