ЗСУ атрымаюць «Джэдая»
- 23.03.2026, 22:16
Новы дрон будзе паляваць на «Шахеды».
Мінабароны дапусціла да выкарыстання новы ўкраінскі дрон-перахопнік JEDI Shahed Hunter, які здольны аўтаматычна знаходзіць і знішчаць варожыя беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны.
Апарат атрымлівае даныя з радыёлакацыйных станцый у аўтаматычным рэжыме і самастойна наводзіцца на мэту.
Дрон здольны знішчаць ударныя беспілотнікі тыпу Shahed, «Герань» і «Гербера», а таксама перахопліваць разведвальныя апараты, у тым ліку Zala і Supercam.
Яго хуткасць перавышае 350 км/гадз, а вышыня палёту дасягае 6 км. Дрон нясе баявую частку масай каля 500 грамаў.
JEDI мае вертыкальны ўзлёт, важыць каля 4 кг і абсталяваны дзённай і цеплавізійнай камерамі, што дазваляе працаваць кругласутачна.
Адзін апарат здольны прыкрываць участак неба радыусам да 40 км.
«Нагадаем, абарона неба з’яўляецца прыярытэтам Плана вайны Украіны. Мэта — ідэнтыфікаваць 100% паветраных пагроз у рэальным часе і перахопліваць не менш за 95% ракет і дронаў», — адзначылі ў Мінабароны.