Зяленскі: РФ сёння можа нанесці па Украіне масіраваны ўдар
- 23.03.2026, 22:24
Украінскі лідар звярнуўся да суайчыннікаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў украінцаў сёння звяртаць увагу на сігналы паветранай трывогі. Паводле звестак разведкі, РФ можа рыхтаваць масіраваны ўдар.
Пра гэта Зяленскі заявіў падчас вячэрняга відэазвароту ў панядзелак, 23 сакавіка.
«Калі ласка, сёння звяртайце ўвагу на сігналы трывогі. Ёсць інфармацыя ад разведкі, што расіяне могуць рыхтаваць масіраваны ўдар. Адпаведныя нашы распараджэнні для СПА ўжо былі дадзены. Беражыце, калі ласка, сябе і Украіну», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Раней у гэты ж дзень кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБО Андрэй Каваленка паведаміў, што расійскія войскі могуць рыхтавацца да новага масіраванага абстрэлу Украіны.
Апошні масіраваны камбінаваны ўдар РФ па Украіне быў зафіксаваны 14 сакавіка. Расіяне здзейснілі атаку, ужыўшы 68 ракет і 430 дронаў.