Беларуска замовіла стэйк з ласося па акцыі, але памер далікатэсу здзівіў
- 23.03.2026, 22:50
Фотафакт.
Беларуска Анастасія замовіла стэйк атлантычнага ласося ў сетцы «Гіппо» па акцыі, але засталася расчараваная. Пра інцыдэнт яна распавяла на сваёй старонцы ў Threads, перадае blizko.by.
Паводле слоў дзяўчыны, яна ўбачыла акцыю на стэйк з ласося ў рэкламнай улётцы (39,99 рубля замест 49,99 рубля) і вырашыла замовіць яго праз сэрвіс «Яндекс.Еда». Адкрыўшы пакет з заказам, беларуска была шакаваная — стэйк апынуўся крошачным: прыблізна 5–6 сантыметраў у дыяметры.
Анастасія звярнулася ў падтрымку «Яндекс.Еда», але аператар адказаў, што не бачыць розніцы паміж тым, што прывезлі дзяўчыне, і карткай тавару.
Публікацыя сабрала шмат каментароў. Шмат хто абвінавачваў краму ў збыце «неліквіду» пад выглядам стэйка:
— Крама праз «акцыю» прадала даверлівым дурням галавінны і хваставы неліквід, якія па 50–60 рублёў ніхто не хацеў браць;
— А Вы чакалі цэлую рыбу за 39 рублёў?
— Гэта дзіцячая порцыя, проста;
— Без лупы і не разглядзіш.
Некаторыя карыстальнікі параілі браць стэйк у краме, а не заказваць дастаўку, каб не трапіць у падобную сітуацыю.