Памёр намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па абароне Швыткін
- 23.03.2026, 23:38
Ён мог быць ліквідаваны ЗСУ.
Дэпутат Дзярждумы, намеснік старшыні камітэта па абароне Юрый Швыткін памёр на 61-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце ніжняй палаты. Прычына смерці не называецца.
«Раптоўна пайшоў з жыцця наш калега Юрый Мікалаевіч Швыткін», — паведаміў спікер Думы Вячаслаў Валодзін.
Як паведамляецца на сайце Дзярждумы, ён прымаў удзел «дабраахвотнікам» у «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне.