Зяленскі заявіў пра затрыманне расійскіх агентаў
- 24.03.2026, 4:22
Яны рыхтавалі замахі ва Украіне.
Служба бяспекі Украіны папярэдзіла злачынствы на тэрыторыі краіны. Расіяне рыхтавалі замахі, але іх агенты былі затрыманыя.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Telegram.
«СБУ мае, як заўсёды, добрыя франтавыя вынікі ў знішчэнні акупанта. Пастаянна працягваецца праца і супраць агентурных сетак ворага», — гаворыцца ў яго заяве.
Зяленскі адзначыў, што кіраўнік СБУ Яўген Хмара і яго першы намеснік Аляксандр Паклад паведамілі пра ліквідацыю сеткі расійскага ўплыву, якая дзейнічала праз рэлігійныя супольнасці.
«Удалося папярэдзіць злачынствы на тэрыторыі нашай дзяржавы — расіяне рыхтавалі замахі. Былі адпаведныя затрыманні», — расказаў ён.
Прэзідэнт падзякаваў СБУ за абарону ўкраінцаў і адзначыў, што больш падрабязнасцяў пра затрыманні варожых агентаў на дадзены момант паведаміць не можа.