Лукашэнка ляціць у краіну, дзе яго рэжым абвінавацілі ў хлусні
- 24.03.2026, 14:56
Дыктатар даўно напрошваўся ў КНДР.
Лукашэнка ляціць у Паўночную Карэю. Як паведамляе прэс-служба дыктатара, візіт адбудзецца па запрашэнні старшыні Дзяржаўных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кіма Чэн Ына.
Варта адзначыць, што 20 студзеня 2025 года намесніца дырэктара Аддзела прапаганды і агітацыі ЦК Працоўнай партыі Паўночнай Карэі Кім Ё Чжон, сястра дыктатара Кіма Чэн Ына, заявіла пра хлусню рэжыму Лукашэнкі.
Яе абурыла заява Лукашэнкі ад 17 студзеня 2025 года, у якой КНДР была названая сярод дзяржаў, што накіравалі Беларусі «свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на найвышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва».
Кім Ё Чжон настойвае, што падобная прапанова з Пхеньяна не паступала, а вось афіцыйны Мінск ужо як мінімум два гады спрабуе арганізаваць сустрэчу яе брата з Лукашэнкам.