Аляксей Протас стаў лепшым хакеістам НХЛ
- 24.03.2026, 12:41
Беларус вылучыўся ў адным з паказчыкаў.
Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас выйшаў на першае месца ў НХЛ па колькасці галоў у пустыя вароты.
21 сакавіка ён адзначыўся ў матчы супраць «Нью-Джэрсі», закінуўшы сваю шостую шайбу ў пустыя вароты ў гэтым сезоне.
У цяперашнім сезоне НХЛ Протас правёў 66 матчаў за «Вашынгтон», набраўшы 47 ачкоў (23 галы і 24 выніковыя перадачы).