BE RU EN

Украінскія вайскоўцы вызвалілі ключавы населены пункт на важным напрамку

  • 24.03.2026, 15:04

Ворагу нанесены значныя страты.

На Краматорскім напрамку украінскія вайскоўцы ачысцілі ад расіян Мінькоўку — ключавы населены пункт на трасе Бахмут — Славянск.

Пра гэта паведаміла прэс-служба асобнага штурмавога палка «Скала» ЗСУ. Як тлумачаць у падраздзяленні, з гэтага населенага пункта для ворага адкрывалася магчымасць прасоўвацца ў кірунку Славянска-Краматорскай агламерацыі. Штурмавікі правялі хуткую аперацыю, зачысцілі ад ворага вёску.

«Штурмавыя падраздзяленні палка «Скала» правялі імклівую і скаардынаваную аперацыю, у выніку якой была праведзена зачыстка Мінькоўкі — ключавога населенага пункта на трасе Бахмут — Славянск. Гэтыя дзеянні сарвалі патэнцыйнае прасоўванне праціўніка і стабілізавалі сітуацыю на напрамку», — адзначаюць вайскоўцы.

Адзначаецца, што падчас бою было ажыццёўлена дэблакаванне пазіцый саюзных сіл, былі разгорнутыя новыя назіральныя пункты. Акрамя таго, ворагу нанесены адчувальныя страты — знішчана больш за 40 салдат РФ.

Апошнія навіны